Я не стамляюся здзіўляцца прыгажосці старых ліп. Калі яны апранаюцца ў залацістую квецень, мядовы пах, здаецца, можна пачуць за кіламетр.
У дзяцінстве мне хацелася ўзлезці на самую высокую ліпу і паглядзець на свой горад з вышыні птушынага палёту. Ліпы я бачыў амаль штодзень. Побач з імі знаходзіліся кінатэатр і дзіцячая бібліятэка, якія размяшчаліся ў засені дрэў-волатаў. Ад бацькі я даведаўся, што побач з ліпамі калісьці стаяла царква. Пазней, калі я пабачыў фотаздымкі таго просценькага драўлянага храма, пачаў успамінаць яго. Мне бачылася невялікая бажніца, якая хавалася за старымі ліпамі, нібы шукаючы ў іх абароны. Чамусьці гэты малюнак узнікае абавязкова ў ранішняй смузе.
Першыя сонечныя промні прабіваюцца праз вершаліны дрэў. Над ракой вісіць густы ранішні туман. Надзвычай цёплы, ён хавае яшчэ нешта знаёмае. Можа, маленькага хлопчыка з вудай у руках, які, узіраючыся ў ліпы-веліканы, думае пра нешта сваё.
(140 слоў)
Паводле А. Аркуша.
Похожие статьи:
Янка Галубовіч → Янка Галубовіч - Красуюць ліпы
Пераказы → Ліпка (Паводле А. Пальчэўскага)
Пераказы → Ліпа (Паводле І. Швед)
Пераказы → Ліпа цвіце
Пераказы → Ліпа (Паводле В. Карамазава)