Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Явар

   Явар – экзатычнае для беларускай зямлі дрэва. Аднак яно займала значнае месца ва ўяўленнях славян. Звыклы для дунайскага рэгіёна, явар здзіўляў нашых продкаў велічным выглядам, вялікімі памерамі і доўгім векам жыцця. А радавод свой гэтае дрэва вяло ад пачатку свету. Больш за тое, у архаічных калядках сустракаецца вобраз явара, які ўзносіўся пасярод шырокага мора-акіяна яшчэ да часоў першастварэння, калі нават не было пачатку свету і не было ні неба, ні зямлі.
   З яварам нашы продкі звязвалі спадзяванні на лепшы лёс. Каля гэтага свяшчэннага дрэва, апавітага любоўю і пашанай, выконваліся найважнейшыя каляндарныя і сямейныя абрады, старэйшыя мудрыя людзі вырашалі складаныя лёсавызначальныя пытанні. У вусна-паэтычных творах згадваецца, як у явара прасілі парады, суцяшэння, дапамогі ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях; з каштоўных яваравых лісця, голля рабілі важныя атрыбуты вясельных рытуалаў, а драўніну выкарыстоўвалі для распальвання вогнішча, на якім павінен пячыся каравай.
(137 слоў)

Паводле І. Швед.

Похожие статьи:

Янка КупалаЯнка Купала - Явар і каліна

Пераказы, дыктантыЛіпа

Пераказы, дыктантыЯвар майго дзяцінства

Пераказы, дыктантыГруша