Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Явар майго дзяцінства

   Тры гады ў нашай вёсцы гаспадарылі фашысцкія акупанты. Але людзі не змірыліся, вялі з імі барацьбу.
   Раніцай 7 лістапада 1942 года вяскоўцы ўбачылі на явары сцяг Радзімы, які быў прымацаваны да самай верхняй галіны. Гэта зрабіў нехта ноччу. Хто? Адважны чалавек, гарачы патрыёт роднага краю.
   Ворагі акружылі явар, нібы жывога праціўніка, пачалі раіцца, што рабіць. Адзін палез на дрэва, каб зняць сцяг, але аднекуль наляцеў віхор і скінуў здрадніка. Тады пачалі страляць з аўтаматаў і вінтовак. Галіну са сцягам перабілі кулямі, але яна засела між іншага галля. Явар спілавалі.
   На месцы старога явара цяпер імкнецца да сонца малады.
(107 слоў)

Паводле І. Муравейкі

 

Похожие статьи:

Янка КупалаЯнка Купала - Явар і каліна

Пераказы, дыктантыЯвар