Лінгвагеаграфія – раздзел мовазнаўства, прадметам даследавання якога з’яўляюцца тэрытарыяльныя формы бытавання моўных з’яў. Лінгвагеаграфія заснавана на трох галоўных сродках выяўлення і адлюстравання мясцовых гаворак: сетцы апорных населеных пунктаў, праграме даследавання і лінгвістычнай карце.
Сеткай апорных населеных пунктаў лінгвагеаграфічнага даследавання з’яўляюцца абраныя для яго правядзення населеныя пункты на пэўнай моўнай тэрыторыі. Праграма даследавання – гэта яго мэта і канкрэтная тэматыка, якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў лінгвагеаграфічным апытальніку. Навуковае ўпарадкаванне і апрацоўка атрыманых звестак праводзяцца шляхам стварэння лінгвістычных карт і іх збораў – лінгвістычных (дыялекталагічных) атласаў.
(Паводле А. Крывіцкага)
Похожие статьи:
А → Аўтарская мова
Л → Літаратурная мова
Н → Няўласна-простая мова
М → Мова мастацкай літаратуры
В → Вершаваная мова