Восенню мы з братам блукалі па грыбных мясцінах і ўбачылі дзікую яблыню. Лісце на ёй пачало ўжо жоўкнуць і ападаць. Маленькія яблычкі яшчэ моцна трымаліся за галінкі. Я прапанаваў брату асцярожна выкапаць прыгожую яблыню і перавезці ў наш сад.
Раптам на галінкі яблыні села чародка птушак. Яны пачалі ласавацца сакавітымі пладамі. Мы вырашылі не выкопваць яблыню. Лясным жыхарам яна патрэбная больш чым нам.
(65 слоў)
Паводле І. Муравейкі
Похожие статьи:
Пятрусь Макаль → Пятрусь Макаль - Яблыня
Пераказы, дыктанты → Лясная карміцелька
Пераказы, дыктанты → Яблынька-дзічка
Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі - Яблыня ў горадзе
Пераказы, дыктанты → Саджанцы