Наступіў яшчэ адзін летні дзень. Праз некалькі гадзін луг ператвараецца ў царства кветак. Колькі тут сабралася прыгожых красак! Побач з усмешлівымі белымі рамонкамі растуць блакітныя званочкі. Усюды раскашуе дзікая канюшына. У траве абавязкова заўважыце снежныя гронкі крываўніку. Пільней прыглядайцеся і ўбачыце жоўтыя вочкі малачаю. Побач блішчаць агеньчыкі смолак і лугавой герані. Вакол кветак зумкаюць пчолы. Вось падляцелі і бумкаюць чмялі. Моўчкі пырхаюць матылі.
(65 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - На лузе
Пераказы, дыктанты → Шчаслівая ўсмешка лета
Якуб Колас → Якуб Колас - Лета
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Плакала лета, зямлю пакідаючы...
Пераказы, дыктанты → Бяскрайні прастор