Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Летні вечар (Паводле Я. Коласа)
Быў дзіўны летні вечар. Сонца апускалася за лес. Ад яго промняў залаціліся верхавіны дрэў. Хораша ружавела неба на захадзе. Доўгія цені цягнуліся ад дрэў. Цемра павольна выходзіла з лесу. Яна ўжо ахапіла вёсачку. Цёмнымі плямамі выдзяляліся хаты. Вось толькі вокны яшчэ блішчалі. У іх адбівалася заходняе неба. Па дарозе рухаліся конныя фурманкі. Коні фыркалі. Двары ажывалі на нейкі час. Але потым станавілася ціха. На дварэ ўжо была ноч.
(70 слоў)