Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цішка Гартны - Зімовы вечар

Свеціць месяц серабраны,
Зоркі рэзва зіхацяць;
Дрэвы інеем убраны,
Зачарованы стаяць.
Па шырокаму абшару,
Неагляднаму кругом,
Плывуць цені лёгкай хмары
То паціху, то бягом.
Ўжо гуляе разам з імі
Вёрткі дзед – стары мароз
І ліе вакол вачыма
Міліёны іскраў-слёз.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПрывакзальная плошча

Пераказы, дыктантыАер

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Новы год

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Мароз

Янка КупалаЯнка Купала - Мароз