Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Максім Багдановіч - Вечар на захадзе ў попеле тушыць...

Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой...
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момант спачынем душой!

 

Похожие статьи:

Цішка ГартныЦішка Гартны - Зімовы вечар

Янка ЖурбаЯнка Журба - У зімовы вечар

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў. Вечар

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Ціхі вечар

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Вечар