Пасля вайны я пабываў у Ляўках. Попел. Галавешкі. Знявечаныя адхоны над Дняпром, якія любіў Купала і якія, дзякуючы гэтаму, прымусілі мяне яшчэ больш, часам амаль нясцерпна любіць маю сціплую прыдняпроўскую зямлю.
Купалы ўжо не было. І на месцы яго дома быў попел.
Я не разумеў тады, што некаторыя легенды – гэта само жыццё. Я не ведаў, што ў легендзе пра Фенікса больш праўды, чым нават у жыцці.
Зразумеў потым, калі ўдваіх з сябрам адправіліся пешшу ў Вязынку і ўбачылі простую сялянскую хату, якая стала нашай Меккай. Там я зразумеў: ён жывы.
(Паводле У. Караткевіча)
Похожие статьи:
Янка Купала → Драматургічнае майстэрства Янкі Купалы
Янка Купала → Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці
Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы
Янка Купала → Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора
Янка Купала → Янка Купала - Пясняр беларускага народа