Мемарыяльны запаведнік арганізаваны ў тысяча дзевяцьсот семдзесят другім годзе. Ён уключае вёску Вязынка Маладзечанскага раёна і яе навакольныя мясціны па берагах ракі Вязынкі. Цэнтральнае месца ў ім займае сядзіба з хатай, у якой нарадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала, яблыневы сад, штучны вадаём, насаджэнні ліпы, бярозы, елкі, бэзу. Побач з хатай устаноўлены помнік паэту. У хаце – філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы.
На вялікім валуне, што каля хаты, выбіты словы паэта: «Тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, сваю матку-зямлю – Беларусы».
Вакол помніка Янку Купалу шэсцьдзясят кустоў руж: столькі год пражыў пясняр.
У тысяча дзевяцьсот восемдзесят другім годзе ў гонар стагоддзя з дня нараджэння Янкі Купалы на тэрыторыі запаведніка пасаджана сто маладых дубоў.
Кожны год тут праводзяцца святы паэзіі, праходзяць злёты студэнтаў-філолагаў. І гучаць словы паэта.
(130 слоў)
Паводле С. Адзінцова, С. Сідора.
Похожие статьи:
Янка Купала → Драматургічнае майстэрства Янкі Купалы
Янка Купала → Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці
Янка Купала → Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора
Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы
Янка Купала → Янка Купала - Пясняр беларускага народа