Раніца. Туман над лагчынамі. Сонейка пачынала новы дзень. Дзесьці крычалі гусі. Лясны жаваранак і салавейка ў цяністых кустах стараліся навыперадкі павітаць сонейка першымі. Песні іх дрыжалі прыгожай музыкай у хвалях паветра ціхай раніцы.
Цяжка было вызначыць лепшага спевака.
Здаўна ў гэтай мясціне з горкі цякла крынічка. Яна частавала сваёю вадой яшчэ нашых дзядоў і прадзедаў. Яе вада – найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак. Яе беражкі – аксамітныя межы. З-пад гэтых аксамітаў ззяла золата жоўтых пяскоў.
А прасторы навокал! Колькі хараства, колькі мудрага задумення ў іх! Не дзіва, што каля крынічкі кіпела жыццё. Кожнаму хацелася стаць бліжэй да вады. Адным – палюбавацца на сваё хараство ў яе люстры. Другім – паслухаць цікавую музыку. Яе складалі дробныя хвалькі, скачучы з каменьчыка на каменьчык. Трэція блукалі тут для адпачынку ў прахалодзе бліскучых хваль.
(127слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Крынічка партызанская
Пераказы → На беразе лясной крынічкі
Пераказы → Крынічка (Паводле А. Цяжкага)
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Аб чым пяе крынічка
Пераказы → Голас крынічкі