Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Крынічка (Паводле А. Дударава)
У ціхай лагчыне цячэ маленькая крынічка. Пад разгалістай вярбой яе не відаць. Бруіцца ў ёй крыштальная вадзіца. У празрыстай вадзе адбіваецца сіняе неба. Пуховыя воблакі глядзяцца ў яе кожную раніцу. Мы звалі крынічку Сінявочка. Да Сінявочкі ласі і дзікі пратапталі сцежачку. Яны часта прыходзяць сюды напіцца халоднай вады.
(45 слоў)