Ванда з дачкою пайшлі да крыніцы, калі сонца хілілася на захад. Навязалася ў іх кампанію і суседская дзяўчынка, дзесяцігадовая Ганька. Яна ўсю дарогу шчабятала пра свае дзіцячыя радасці і праблемы, захаплялася прыгажосцю красак, збіраючы іх у букет, які пад канец падарожжа ператварыўся ў сапраўдную клумбу.
Ля крыніцы Ганька піла крыштальна чыстую ледзяную ваду, чэрпаючы яе сваімі маленькімі далонькамі, і казала, што бабуля распавядала, быццам крыніца не мае дна.
Ванда ўспомніла, як сама ў дзяцінстве сядзела на камені і глядзела на струменьчыкі вады, што вырываліся з зямлі, лёгенька штурхалі жоўценькія пясчынкі, утвараючы маленькія сонейкі пасярод зарослага водарасцямі балотца. Адно сонейка ўтварылася ля каменя, і яно здавалася Вандзе самым прыгожым і смелым. У такія хвіліны дзяўчынка адчувала сябе часцінкаю чагосьці бязмежнага, таямнічага, добрага...
(Паводле З. Калкоўскай)
Похожие статьи:
Пераказы → Крыніца (Паводле Я. Сіпакова)
Пераказы → Дзе сціхае плёскат крыніцы
Пераказы → Крыніца (Паводле I. Масляніцынай)
Пераказы → Дзе бруяцца крыніцы
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Крыніца