Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзе сціхае плёскат крыніцы

   Плёскат лясной маленькай крынічкі, што бліскучай тоненькай стужкай імкліва віхляе сярод векавых дрэў дрымучага лесу, у спякотны дзень успрымаецца асабліва жаданым. Калі доўга блукаеш, здолеўшы выбрацца з гарадской мітусні, па лясных нетрах, смага адольвае цябе. Сустрэча з лясной крынічкай успрымаецца як сапраўднае шчасце і выратавальны падарунак. Прыхініся перасохлымі вуснамі да чыстага патоку імклівай крыніцы. І ты абавязкова адчуеш, што з кожным глытком жыватворная сіла расцякаецца па ўсіх жылках, напаўняючы цела эліксірам, надаючы бадзёрасці.
   У нейкім месцы шпаркі бег крынічкі раптам сціхае. Яна, робячыся больш паўнаводнай, марудна і разважліва расцякаецца пашырэлай запаволенай плынню. А калі яшчэ трапляецца на яе шляху выпадковая перашкода, то ўтвараецца сапраўднае невялічкае азярцо. І хоць памеры яго зусім нязначныя, але яно існуе і неабходна лесу. Звычайна ў такіх месцах узнікаюць лясныя вадапоі.
(129 слоў)

Паводле В. Стомы.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЛясное азярцо

Пераказы, дыктантыГрыбныя дажджы

Пераказы, дыктантыМядзведжая гара

Пераказы, дыктантыСцяжыны дзяцінства

Пераказы, дыктантыНа беразе лясной крынічкі