Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзе бруяцца крыніцы

   Каля маёй роднай вёскі ёсць крынічка. Яна бруіць сярод кустоў алешніку і вербалозу, круглая, з пясчаным дном, з чыстай вадою. А вада тая нібы прыдае сілы. Малымі хлапчукамі бегалі мы сюды і ў спякотную пару наталялі смагу. Вясною, калі сыходзіў снег, падчышчалі, расшыралі крыніцу, не давалі заплысці цінай. I цікавалі, як тугія струменьчыкі адзін за адным выбіваліся з нетраў зямлі, кіпелі маленькімі фантанчыкамі. Здавалася, што там, у вадзяным блакітным прадонні, было штосьці жывое, таемнае. Прабіўшыся з зямлі, адчуўшы волю, вада супакойвалася, ды не спыняла свайго разгону. Некалькі метраў яна бегла вузкім раўчуком і ўлівалася ў безыменную рэчку.
   I цяпер, праз многія гады, пасталеўшы, узмужнеўшы, мы не забываем пра тую крынічку, і яна, як і раней, вабіць нас да сябе.
   Зноў захацелася зірнуць на нашу крынічку. З прыемнасцю зачэрпнуў кубкам вады, а кубак вісеў на альховым сучку. Аднавяскоўцы не даюць крыніцы зарасці травой.
   Дзе б ты ні быў, вабяць да сябе крыніцы твайго маленства, тыя струменьчыкі, што не ведаюць спакою, што заўсёды ў няспынным руху.
(167 слоў)

Паводле Я. Сіпакова.

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты