Летам мы часта адпачывалі пад вярбою. Дзед шмат расказваў, а ў крыніцы на дне бурліла вада. Чыстая, халодная, яна біла з-пад зямлі, пампавала ўгору, толькі на паверхні прыкметна спакайнела і павольна цякла ў ручаёк.
Дзед павесіў на сук коўш, якім усе пілі ваду з крыніцы. Нап’ешся новым каўшом сцюдзёнай вады – і запахне бярозавым сокам.
Непадалёку была яшчэ адна крыніца. Дзед уставіў туды дубовую бочку без дна. Укапаў глыбока і прасвідраваў клёпку ўверсе. Да дзіркі прыладзіў латок і падставіў выдзеўбанае карыта. Вада падымалася ў бочцы і пачынала пералівацца па латку ў карыта. Плюскочучы, яна бегла струменьчыкам, а каровы, чуючы гэты звонкі плёскат, самі брылі сюды на вадапой.
Аднойчы ў невыносную летнюю спёку мы набліжаліся да крыніцы пад вярбой. Змораныя, мы ледзь ішлі. Дзед падышоў першы, зняў коўш, напіўся і даў напіцца мне.
Ох, як прыемна стала пасля некалькіх глыткоў вады! Сцюдзёны струмень разліваўся па ўсім целе. Свет адразу зрабіўся святлейшы.
(149 слоў)
Паводле І. Грамовіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Крыніца
Пераказы, дыктанты → Крыніца (Паводле З. Калкоўскай)
Пераказы, дыктанты → Крыніца
Пераказы, дыктанты → Дзе сціхае плёскат крыніцы
Пераказы, дыктанты → Дзе бруяцца крыніцы