Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Крылатае насельніцтва пушчы

   Красавіцкім ранкам вы абавязкова пачуеце ў пушчы спеў глушца. Ён такуе на суку высокага дрэва на досвітку. Вакол цёмна, лес яшчэ не абудзіўся. Звесіўшы крылы ўніз, распускае хвост веерам і выцягвае наперад шыю, а галаву задзірае ўгору. Такуючы, ён нічога не чуе, нічога не заўважае. Разам з зубрам гэты дзікі лясны певень з’яўляецца жывым прадстаўніком ледавіковага перыяду.
   Нямала ў белавежскіх лясах цецерукоў, рабчыкаў, курапатак, а на рэчках, балотах – дзікіх качак жораваў, буслоў. У непраходнай глушэчы гняздзіцца на векавых дрэвах рэдкі птах – чорны бусел.
   Вясною і ў пачатку лета Белавежская пушча поўная жыцця, птушынага спеву. Непадалёк ад лясных рэчак выводзіць свае чароўныя трэлі сціплы начны спявак салавей. Гарэзна свішчуць шпакі, спяваюць берасцянкі, чыжы, шчыглы, дразды... З ранку да вечара не змаўкае шматгалосы птушыны хор.
(125 слоў)

Паводле В. Вольскага.

 

Похожие статьи:

БиографииВіталь Вольскі

БиографииАртур Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок