Колькі на карце блакітных плямінак і кропелек! Гэта прыгожыя беларускія азёры. Яны густа рассеяны па ўсёй Віцебшчыне і па ўсёй паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Больш за дзве тысячы азёр нанесены на геаграфічныя карты. Некаторыя азёры раскіданы паасобку, некаторыя невялікімі групамі. Вось цэлыя сузор’і азёр пад Мядзелам і пад Браславам. Шмат азёр на Віцебшчыне вакол старажытнага Полацка, пад Ушачамі, Лепелем і Сянно. Нездарма гэты край называюць Паазер’ем.
Нарач – самае вялікае з беларускіх азёр. Паэты часта параўноўваюць гэтае возера з морам. Побач з Нараччу размясцілася яшчэ некалькі азёр: Баторына, Мястра, Рудакова, Белае, Блакітнае, Мядзельскае, Швакшты. Нарачанская група азёр самая вялікая і вядомая на Беларусі. Азёры размешчаны тут вянцом, і ствараюць яны своеасаблівую блакітную карону Паазер’я. Якія прыгожыя і непаўторныя краявіды вакол азёр! Якія багацці хаваюцца ў іх глыбінях!
(128 слоў)
Паводле В. Вольскага.
Похожие статьи:
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вожык-дзівачок
Биографии → Віталь Вольскі
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Пагоня
Биографии → Артур Вольскі
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Несцерка