Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



З гісторыі «Бярозкі»

   «Бярозка» – літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей. Гэта выданне прызначана для тых, хто хоча ведаць гісторыю і сучаснасць роднай зямлі.
   Першы нумар пасляваеннай «Бярозкі» выйшаў у 1945 годзе. Асноўная тэма першых нумароў часопіса – услаўленне Вялікай Перамогі. Друкаваліся творы пра герояў вайны, іх подзвігі. Матэрыялы былі прысвечаны аднаўленню Беларусі, будаўніцтву дамоў, заводаў і фабрык.
   Аўтарамі тагачаснай «Бярозкі» былі Янка Купала, Якуб Колас, Янка Маўр. Друкаваліся ўспаміны пра Максіма Багдановіча, Цётку. Выходзілі пераклады твораў Льва Талстога, Максіма Горкага.
   Шмат артыкулаў было прысвечана беларускай прыродзе, навінкам тэхнікі, гісторыі населеных пунктаў. Кожны нумар «Бярозкі» радаваў чытачоў.
(93 словы)

(Паводле А. Масла)

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Дзеці вайны

ПераказыСлухайце адзін аднаго!

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Беражы зямлю і неба!

Артур ВольскіАртур Вольскі - Дзеці

Максім ТанкТворы Максіма Танка для дзяцей