Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Загадкавая кветка

   На белым свеце мноства таямніц і загадак. Іх хопіць усім, хто жыве цяпер, хто будзе жыць у будучыні. А мы давайце разгадаем адну старонку жыцця класіка беларускай літаратуры. Чаму Янка Луцэвіч стаў Янкам Купалам?
   Нагадаем, што сынок Багумілы і Дамініка нарадзіўся сёмага ліпеня. Якраз было народнае свята Купалле. А калі ўявіць, што дзіця нарадзілася ноччу, на пачатку новага дня, то гэта і быў той самы шчаслівы міг, калі зацвітае папараць-кветка.
   Калі Янка Луцэвіч пачаў пісаць вершы, ён задумаўся аб сваім паэтычным імені. Захацелася падабраць псеўданім, пад якім можна было друкаваць свае творы. Гэта былі розныя прыдумкі: Марка Бяздольны, Стары Мінчук, Янук з-пад Мінска, Янук Купала. Магчыма, канчаткова выбраць паэтычнае імя дапамог Купалу слынны беларускі пісьменнік Ядвігін Ш. Гэты мудры пісьменнік, у якога быў такі загадкавы псеўданім, параіў паэту:
   – Ты нарадзіўся, калі расцвітае таямнічая кветка папараці. Шукай яе. Разгадвай мову прыроды. А самае галоўнае – распазнай душу беларуса, яго думы.
   Урэшце Іван Дамінікавіч Луцэвіч стаў Янкам Купалам.
(155 слоў)

Паводле У. Ліпскага

 

Похожие статьи:

Янка КупалаТэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці

Янка КупалаЯнка Купала - Пясняр беларускага народа

Янка КупалаДраматургічнае майстэрства Янкі Купалы

Янка КупалаПошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо". Сэнс назвы твора

Янка КупалаТэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы