Дзічка расла недалёка ад вёскі на ўзлессі. Летам яблыкі на дзічцы былі буйныя, чырвоныя. Віселі на галінках як ёлачныя шары.
Прыйшоў я пад дзічку зімою. Пад яблынькай было шмат слядоў. Гэта ноччу адведаць дзічку на палянку прыбягалі зайцы. Нечага тапталіся, шукалі панурыя дзікі. Скакалі рыжыя вавёркі. А лось нават ніжнюю галінку адшчыкнуў. Так ён пераканаўся, што дрэўца не замерзла.
(60 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Анатоль Вярцінскі → Анатоль Вярцінскі - Яблыня ў горадзе
Пераказы, дыктанты → Лясная карміцелька
Пераказы, дыктанты → Яблынька-дзічка
Пятрусь Макаль → Пятрусь Макаль - Яблыня
Пераказы, дыктанты → Саджанцы