Пры возеры гулялі ў хованкі праменьчыкі. Яны былі розных колераў. Праменьчык фіялетавага колеру захацеў на другі бок возера. Ён абапёрся на купіну і выгнуўся дугою. Другі канец ён апусціў на процілеглы бераг. Праменьчык засвяціўся ад радасці. Так зрабіў кожны праменьчык. Праз хвіліну ў небе павісла чароўная стужка. У ёй былі ўсе сем колераў. Радавалася ім усё жывое на зямлі. Стужка гарэла весела. Людзі вырашылі назваць яе проста. Вясёлка!
(69 слоў)
Паводле Я. Пархуты
Похожие статьи:
Яраслаў Пархута → Яраслаў Пархута - Як рабілі вясёлку
Пераказы, дыктанты → Адкуль узялася вясёлка
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Вясёлка над полем
Пераказы, дыктанты → Вясёлка
Пераказы, дыктанты → Хмарчын ручнік