Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адкуль узялася вясёлка

   Бог вырашыў знішчыць усё зло на зямлі і толькі добраму чалавеку Ною падараваць жыццё. Бог прапанаваў яму пабудаваць трохпавярховую лодку, пасадзіць у яе сям’ю, па пары звяроў і птушак і перачакаць патоп.
   Больш за сто гадоў Ной разам з сынамі будаваў каўчэг. За сем дзён да патопу Бог загадаў Ною ўвайсці ў лодку.
   І хлынуў лівень, які працягваўся сорак дзён. Усё на зямлі загінула. Засталіся толькі тыя, хто схаваўся ў каўчэгу. Вада прыбывала яшчэ сто пяцьдзясят дзён. Затым пачала спадаць.
   Бог паабяцаў больш не заліваць зямлю вадой. Нагадаць яму пра гэта павінна была вясёлка. «Я ўбачу сяміколерную дугу і загадаю дажджу перастаць», – пераконваў Бог. Так і адбываецца.
   Так што вясёлка – гэта добры знак шчаслівага жыцця на зямлі.
(120 слоў)

(Паводле П. Мажэйкі)

 

Похожие статьи:

Яраслаў ПархутаЯраслаў Пархута - Як рабілі вясёлку

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Вясёлка над полем