Увесь дзень свавольны вецер гнаў вялізныя і маленькія хмары. Пад вечар ён стаміўся. Сонца разліло сваё святло над зямлёю.
Але вось зноў прачнуўся вецер. Ён сабраў малыя хмаркі ў адну і пагнаў яе. Плыла гэта хмарка і пырскала рэдкімі кроплямі дажджу.
За гэтай хмаркай вецер гнаў другую. Яна залівала на дарогах ямкі. Лужыны раслі на вачах.
Але вось хмаркі праплылі. Сонечнае святло зноў разлілося над зямлёю. Нарадзілася вясёлка.
(69 слоў)
З часопіса «Чалавек і прырода»
Похожие статьи:
Яраслаў Пархута → Яраслаў Пархута - Як рабілі вясёлку
Пераказы, дыктанты → Адкуль узялася вясёлка
Пераказы, дыктанты → Вясёлка (Паводле Я. Пархуты)
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Вясёлка над полем
Пераказы, дыктанты → Хмарчын ручнік