Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вечар (Паводле Я. Коласа)

   Ужо сонца зайшло і тонкі дымок туману падняўся над лесам. У небе заблішчалі зоркі, павеяў халадок ночы. У вёсцы па хатах засвяціліся агні.
   Дзень значна паменшаў, і людзі дацямна застаюцца на полі, пакуль не скончаць свае работы. Вось цяпер адны вячэраюць пасля цяжкай работы на полі, другія яшчэ канчаюць працу дня. Заскрыпеў апошні воз грэчкі. На дварэ, каля гумён, чуваць людскія галасы. То мужыкі кладуць на воз апошнія снапы. Цераз гадзіну ўсё сціхае. Гаснуць агні па хатах, і ў вёсцы наступае цемень і цішыня. Толькі часамі пройдуць вуліцаю два-тры вартаўнікі, курачы люлькі або папяросы і ціха гаворачы. Месяц яшчэ не ўзышоў, а ноч даўно ўжо абняла зямлю і неба. Мільёны зорак дрыжаць і мігцяць.
(114 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

Максім БагдановічМаксім Багдановіч - Вечар на захадзе ў попеле тушыць...

Аляксей ДудараўАляксей Дудараў - Вечар

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Ціхі вечар

Цішка ГартныЦішка Гартны - Зімовы вечар

Янка ЖурбаЯнка Журба - У зімовы вечар