Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ведаць мову

   Цяпер гэта можа гучаць як анекдот, але ў свой час, вельмі даўно, на мінскім шклозаводзе «Пралетарый» была вывешана такая абвестка: «Тут прадаецца шлюбнае шкло». Зразумела, што такую абвестку пісаў не літаратар. Аднак жа ён быў упэўнены, што піша па-беларуску. Чалавеку таму здавалася, што ведаць мову – лёгкая справа. Можна ўзяць слоўнік, паглядзець, як перакладаецца з мовы на мову тое ці іншае слова. І работа зроблена. У слоўніку супраць рускага слова «брак» стаяла адно з азначэннем «шлюб». Вось такім чынам і з’явілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюбнае шкло.
   Гэтую далёкую быліцу, якая стала анекдотам, я прыгадаў нездарма. На жаль, і ў наш час трапляюцца людзі, якія лічаць, што ведаць мову – нескладаная рэч. Але гэта не так. Ведаць мову – гэта ведаць законы яе будавання. Ведаць мову – гэта ў першую чаргу ведаць, як гаворыць народ.
(137 слоў)

Паводле Я. Скрыгана.

 

Похожие статьи:

ННяўласна-простая мова

ЛЛітаратурная мова

ММова мастацкай літаратуры

ААўтарская мова

ВВершаваная мова