Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бусляняты

Варыянт 1 (144 словы)

   Гняздо бусла, якое знаходзіцца на высокай алешыне са зрэзанай вершалінай, упрыгожвае дрэва.
   Калі бусляняты малыя, адзін з бацькоў ляціць па здабычу, а другі застаецца пільнаваць, каб ніхто не пакрыўдзіў малых. На шаснаццаты дзень бусляняты спрабуюць станавіцца на ногі, а на трыццаты – махаць крыламі.
   Пасярод гнязда стаяць тры маладыя буслы. Да алешыны падляцеў стары бусел. У чырвонай дзюбе ён трымае даволі вялікую змяю. Бусел кінуў яе ў сярэдзіну гнязда і адразу паляцеў прэч. Буслы не кормяць малых з дзюбы ў дзюбу, як іншыя птушкі, а кладуць прынесеную здабычу ў гняздо.
   Бусляняты замітусіліся вакол змяі, кінутай ім. Адно бусляня апярэдзіла астатніх, схапіла змяю, падкінула ўгору, і ў тую ж хвіліну здабыча знікла ў шырока раскрытай дзюбе. Малады бусел адкінуў галаву, заклекатаў. Далёка па наваколлі разнёсся гэты клёкат, які замяняе буслу голас. Стукаючы верхняй палавінкай дзюбы аб ніжнюю, бусел выказвае свае пачуцці. Мабыць, дзякуе за пачастунак.
 


 

Варыянт 2 (67 слоў)
   На старой алешыне буслы зрабілі гняздо. Яно быццам вянок упрыгожвала дрэва. У гняздзе стаялі тры маладыя буслы. Іх ужо цяжка адрозніць ад дарослых буслоў. Але яны пакуль яшчэ не пакідалі гнязда. Да алешыны падляцеў стары бусел. Ён сеў на край гнязда і шырока расправіў крылы. Маладыя буслы пачалі паўтараць услед за ім. Раптам бусляняты ўзняліся над гняздом. Яны зрабілі некалькі кругоў і назаўсёды пакінулі роднае гняздо.

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

БиографииВіталь Вольскі

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Несцерка

БиографииАртур Вольскі

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вожык-дзівачок

Артур ВольскіАртур Вольскі - Пагоня