Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бульба ў Беларусі

   Бульба ў Беларусі была вядома ўжо ў першай палове ХVІІІ ст., хаця заняла трывалыя пазіцыі сярод іншых культур толькі ў другой палове ХІХ ст. Да канца ХІХ ст. прыкметна пашырыўся і асартымент бульбяных страў. Бульба печаная, «у мундзірах», адвараная, пражаная, тушаная, пюрэ (тоўчанка), бабка (дранка), клёцкі, бліны і аладкі, супы і поліўкі – гэта далёка не поўны пералік страў з бульбы. Відаць, найбольш распаўсюджанымі з іх былі бульба адвараная (яе звычайна елі з кіслай капустай, шкваркамі, агуркамі, саладухай, сыраквашай), тоўчаная, запраўленая малаком, салам, алеем, грыбамі, а таксама супы – звычайны і малочны («забеленая бульба»).
   Бульба ўжывалася вельмі шырока ў складзе іншых страў і ў якасці гарніраў. Да ліку ласых страў, вядомых у канцы ХІХ ст., адносіцца так званая бульбяная яешня, калі ў пюрэ-тоўчанку, запраўленую малаком і падсмятаненую, разбівалі 4-5 яек, перамешвалі і ставілі ў печ, «у вольны дух», пакуль на пюрэ не ўтваралася румяная скарынка. На ўсходзе Беларусі (Падзвінні і Падняпроўі) з тоўчанкі, у якую дабаўлялі муку, смятану, тварог, яйкі (часам тоўчаныя каноплі, мак), гатавалі асобыя перапечкі – бульбішнікі, ці гульбішнікі. Яны былі адным з любімых печываў у асяроддзі старавераў. На Палессі была вядома і такая страва, як каплун; яе гатавалі, адцэджваючы вараную бульбу і дадаючы ў цэжу скарынкі хлеба, цыбулю, соль, перац.
(200 слоў)

Паводле В. Цітова

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Беларуская бульба

ПераказыКаралева агарода

ПераказыГаспадары зямлі

Іван ЧыгрынаўІван Чыгрынаў - Бульба

ПераказыКаралева агарода