Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Каралева агарода

Варыянт 1 (257 слоў)

   У Еўропу бульба трапіла ў шаснаццатым стагоддзі, і доўгі час яе ўспрымалі як дэкаратыўную расліну.
   Да нашых дзён дайшла легенда, як бульба ўпершыню трапіла ў Англію. У другой палове шаснаццатага стагоддзя прывёз яе з Амерыкі адзін англійскі мараплавец, які вырашыў здзівіць стравай з яе сваіх сяброў. Кухар прыгатаваў страву з лісця і сцяблін расліны, і сябрам яна зусім не спадабалася. Разгневаны гаспадар загадаў знішчыць кусты бульбы. Каб дагадзіць гаспадару, слугі спалілі кусты нават з клубнямі. Але калі ў попеле знайшлі печаную бульбу, яна ўсім спадабалася на смак.
   Французы таксама не адразу сталі ўжываць бульбу ў ежу. Існуе легенда, што аднойчы парыжскі аптэкар пачаставаў варанай бульбай самога караля Францыі, які любіў смачную ежу. Каралева, якой таксама спадабалася новая страва, неўзабаве пачала ўпрыгожваць кветкамі бульбы сваю прычоску. Парыжскі аптэкар, задаволены вынікамі эксперымента, пачаў прапаноўваць бульбу простым людзям, аднак тыя катэгарычна адмаўляліся ад яго пачастункаў. Тады здагадлівы аптэкар на сваім агародзе, дзе расла бульба, прымайстраваў таблічкі з тэкстам, у якім прасіў не падыходзіць блізка да яе. Згодна з іншай версіяй, ён нават паставіў каля свайго агарода варту, якая, праўда, ахоўвала бульбу не ноччу, а толькі днём.
   І людзі па начах сталі красці бульбу. А неўзабаве пачалі вырошчваць і на сваіх агародах.
   Беларусы сталі спажываць бульбу ў другой палове васямнаццатага стагоддзя. Спачатку яна таксама лічылася далікатэсам, але даволі хутка пасевы бульбы пачалі пашырацца. Праўда, просты люд паставіўся да невядомай яму раней расліны, якую празвалі «землянымі яблыкамі», досыць насцярожана. Аднак ужо ў дзевятнаццатым стагоддзі бульба ўпэўнена заваявала беларускія агароды. Дарэчы, тады ж, у дзевятнаццатым стагоддзі, з’явіліся першыя ўласнабеларускія гатункі бульбы.

 


 

Варыянт 2 (160 слоў)

   У Еўропу бульба трапіла ў шаснаццатым стагоддзі. Да нашых дзён дайшла легенда, як бульба трапіла ў Англію. Прывёз яе з Амерыкі адзін англійскі мараплавец, які вырашыў здзівіць стравай з бульбы сваіх сяброў. Кухар прыгатаваў страву з лісця і сцяблін расліны, і сябрам яна не спадабалася. Гаспадар загадаў знішчыць кусты бульбы. Слугі спалілі кусты з клубнямі. Але калі ў попеле знайшлі печаную бульбу, яна ўсім спадабалася на смак.
   Французы таксама не адразу сталі ўжываць бульбу ў ежу. Існуе легенда, што аднойчы парыжскі аптэкар Антуан Парманцье пачаставаў варанай бульбай караля Францыі. Каралева, якой спадабалася новая страва, пачала ўпрыгожваць кветкамі бульбы сваю прычоску. Парыжскі аптэкар, задаволены вынікамі эксперымента, пачаў прапаноўваць бульбу простым людзям, аднак тыя катэгарычна адмаўляліся ад яго пачастункаў. Тады здагадлівы Парманцье на сваім агародзе прымайстраваў таблічкі з тэкстам, у якім прасіў не падыходзіць блізка да бульбы. І людзі па начах сталі красці расліну. А неўзабаве пачалі вырошчваць бульбу на сваіх агародах.
   А беларускія агароды бульба заваявала ў дзевятнаццатым стагоддзі.

Паводле А. Бадака

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Бульба

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Беларуская бульба

Пераказы, дыктантыКаралева агарода

Іван ЧыгрынаўІван Чыгрынаў - Бульба

Пераказы, дыктантыГаспадары зямлі