Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Каралева агарода

   Шмат стагоддзяў таму ў далёкай краіне Перу індзейцы ўпершыню пачалі вырошчваць бульбу. Пройдзе шмат часу, і насельнікаў Беларусі суседзі на побытавым узроўні і бяскрыўдна будуць называць бульбашамі. Якраз праз любоў да гэтай самай бульбы, якую сёння вырошчваюць амаль у кожным вясковым агародзе.
   У Еўропу бульба трапіла ў шаснаццатым стагоддзі. Доўгі час яе ўспрымалі як дэкаратыўную расліну.
   У канцы сямнаццатага стагоддзя ў Рэчы Паспалітай з бульбы навучыліся гатаваць смачныя стравы, хоць яны і выглядалі на той час на магнацкім стале экзатычна.
   Беларусы пачалі спажываць бульбу ў другой палове васямнаццатага стагоддзя. Спачатку яна лічылася далікатэсам, які мае права займаць месца толькі на багатым стале, але даволі хутка пасевы яе пачалі пашырацца. Праўда, просты люд паставіўся да невядомай расліны, якую празвалі «землянымі яблыкамі», досыць насцярожана.
   Аднак ужо ў дзевятнаццатым стагоддзі бульба ўпэўнена заваявала беларускія агароды. Дарэчы, тады ж з явіліся і першыя ўласнабеларускія гатункі бульбы.
(143 словы)

Паводле А. Бадака

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Бульба

Пераказы, дыктантыГаспадары зямлі

Пераказы, дыктантыКаралева агарода

Іван ЧыгрынаўІван Чыгрынаў - Бульба

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Беларуская бульба