Славуты беларускі асветнік, вучоны, пісьменнік Браніслаў Тарашкевіч з маладых гадоў думаў пра тое, як дапамагчы свайму народу. Нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч у канцы дзевятнаццатага стагоддзя ў сялянскай сям’і. Яшчэ вучнем Віленскай гімназіі ўдзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным гуртку моладзі. А пазнаёміўшыся з выдаўцамі беларускай газеты «Наша ніва», задумаў важную справу. Вырашыў паступіць ва ўніверсітэт, каб вывучыцца на мовазнаўца і скласці граматыку беларускай мовы.
У рэдакцыю «Нашай нівы» пісалі самыя розныя людзі: сяляне, леснікі і рабочыя. Пісалі са школ, з інстытутаў. Пісалі на той гаворцы, якую чулі дома, у сваіх гарадах і вёсках. Не было агульнага для ўсіх правапісу. Тая даўнейшая старабеларуская мова, на якой пісалі ў Вялікім Княстве Літоўскім, прыйшла ў заняпад. Новая беларуская літаратурная мова грунтавалася на народных гаворках. Важна было абагульніць усе рысы гэтай мовы, акрэсліць граматычныя нормы. Браніслаў Тарашкевіч узяўся за гэту няпростую справу і падрыхтаваў «Беларускую граматыку для школ».
(143 словы)
Паводле А. Ліса.
Похожие статьи:
Л → Літаратурная мова
М → Мова мастацкай літаратуры
В → Вершаваная мова
Биографии → Браніслаў Тарашкевіч
А → Аўтарская мова