Бульба падабаецца ўсім. Яна ніколі не прыядаецца. Адзін Міколка бульбы не любіць. Яго любімая страва: мёд з пірагом, блінчыкі са смятанай, варэнне сунічнае, цукеркі, пірожнае... Толькі не бульба.
Аднойчы маці паабяцала згатаваць смачны абед. Міколка глядзеў тэлевізар і чакаў нейкай незвычайнай стравы. Вось маці паклікала ўсіх за стол. Пасярод стала ўзвышалася вялікая міска, напоўненая варанай бульбай. Па кухні разносіўся прыемны пах. А яшчэ стаялі шклянкі з малаком. Міколка памкнуўся сказаць, што ён бульбу не есць, але не пасмеў пакрыўдзіць маці, прамаўчаў. Хлопчык пачаў есці. З’еў адну бульбіну, другую, трэцюю... Потым рука сама пацягнулася за чацвёртай, пятай... Бульба была вельмі смачная.
(104 слова)
Паводле І. Муравейкі
Похожие статьи:
Пераказы → Каралева агарода
Іван Чыгрынаў → Іван Чыгрынаў - Бульба
Пераказы → Гаспадары зямлі
Пераказы → Каралева агарода
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Беларуская бульба