Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Адзенне нашых продкаў

   З даўніх часоў да нас дайшлі рэшткі тканін з ільну, пянькі, шоўку, а таксама галаўных убораў, абутку.
   Асноўным прадметам як жаночага, так і мужчынскага касцюма была тунікападобная кашуля. Яна мела то круглы, то чатырохвугольны, то косы выраз, які аздабляўся вышыўкай, ніткамі, пацеркамі або тасьмой. Былі і кашулі са стаячымі каўнярамі. Яны зашпільваліся гузікамі, завязваліся шнуркамі. У жанчын кашуля дапаўнялася панёвай, а ў мужчын – портамі.
   Верхнім адзеннем былі наплечныя пакрывалы, кажухі і шубы.
   Значную ролю адыгрываў пояс з тканіны або скуры ці сплецены з нітак. Яго насілі з металічнымі спражкамі.
   Адзенне знаці шылася з дарагіх прывазных тканін і ўпрыгожвалася вышыўкай, залатымі ніцямі і каштоўнымі камянямі.
   Фарбы для тканін атрымлівалі з раслін і дрэў. Выкарыстоўваліся і мінеральныя фарбавальнікі – охра і мяккі гліністы жалязняк.
(124 слова)

Паводле Л. Дучыц

 

Похожие статьи:

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Мая радаслоўная

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Продкі

Пераказы, дыктантыДухоўная энергія

Пераказы, дыктантыПомню тую вясну

Пераказы, дыктантыСкарбы продкаў