Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Духоўная энергія

   Нашы далёкія родзічы ведалі тое, што цяпер паспяхова даказвае навука. Духоўная энергія папярэдніх пакаленняў не знікае – яна жывіць род і ўвесь народ, дазваляе яму выстаяць у самыя цяжкія часіны. Але дабратворны ўплыў гэтай энергіі адчувае не кожны, а толькі той, хто захаваў з продкамі «канал сувязі» – памяць пра іх і іхнія дзеі.
   У крывічоў існаваў няпісаны закон: калі юнак не ведаў сваіх продкаў да пятага калена, ён не меў права звацца мужчынам.
   Такому чалавеку не давяралі, яго маглі наогул выгнаць з паселішча, бо лічылася, што бяспамятны лёгка робіцца здраднікам.
   Ці шмат хто з нас, сённяшніх, распавядзе пра свой род няхай не да пятага, а хоць бы да трэцяга калена?
   Дык мо паспрабуйма адрадзіць гэты звычай у нашых сем’ях? Кім былі нашы дзяды, прадзеды? Якая памяць засталася ад іх?
(130 слоў)

(У. Арлоў)

 

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Продкі

Пераказы, дыктантыПомню тую вясну

Пераказы, дыктантыСкарбы продкаў

СачыненніДзяды – вытокі кожнага народа

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Мая радаслоўная