Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Святыя крыніцы

   Святыя крыніцы. Яны нашы лекары і суцяшальнікі. Напіўся са святой крыніцы – і ты ўжо здаровы.
   Беларусы заўсёды паважалі ўсе свае крыніцы, а святыя асабліва. Ведаючы, што іх вада мае надзвычайную сілу, людзі прасілі ў крыніц выратавання і здароўя.
   Паблізу крыніц беларусы ўзводзілі храмы. Каля такой крыніцы пабудавана Полацкая Сафійка, сусветна вядомы шэдэўр нашага дойлідства.
   Да крыніц мы хадзілі і ў святы, і ў будні. Іх жывая вада змывала нашы хваробы, нечаканы смутак. Да жывой вады людзі спяшаліся прыйсці да ўсходу сонца, пакуль над ёй не праляцела птушачка. Нечапаная вада, верылі мы, валодае самай гаючай сілай.
   У беларусаў здаўна быў культ вады. Вадзе мы рабілі ахвярапрынашэнні: балоту аддавалі сваё рала, рацэ – каменную сякеру, крыніцы – сваю ежу.
   Вада – адна з чатырох асноўных стыхій, што ўтвараюць сусвет. Паветра судакранаецца з ёй, агонь баіцца яе, а зямля ўвогуле абапіраецца на ваду. Таму ўсе мы павінны шанаваць яе.

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле I. Масляніцынай)

Пераказы, дыктантыДзе бруяцца крыніцы

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле Я. Сіпакова)

Пераказы, дыктантыКрыніца (Паводле З. Калкоўскай)

Пераказы, дыктантыДзе сціхае плёскат крыніцы