Павольна апускаецца на зямлю майскі вечар. Змрок мяккі, шэравата-празрысты, колеры ў ім як бы злёгку прыглушаны, змешаны ў адной непадзельнай гаме. Чарнее голая яшчэ зямля, шарэюць кусты, з ваколіцы, з нізіны, цягне прыемнай вільготнасцю. Там, у нізіне, прабуе голас кулік. Тысячамі шорахаў напоўнен майскі вечар. Можа, прабудзіліся ад зімовай спячкі мышы і шасцяць у леташняй пожні. Можа, гуляе на першай кволай траве заяц...
Хораша вось так, учатырох, ісці палявой дарогай, дыхаючы на поўныя грудзі густымі пахамі разамлелай, тлустай зямлі. Над галавой – высокае неба, мясцінамі, як попел, шэрае, мясцінамі – святлейшае, і зоркі на ім як незлічоныя срабрыстыя іскрынкі. Радасна, але чамусьці і смутна ў такую вячэрнюю часіну: у душы ўздым, няяснае прадчуванне нечага вялікага, значнага, што абавязкова надыдзе, закружыць у зіхатлівым віры, і разам з гэтым – незразумелы неспакой, трывога.
(128 слоў)
Паводле І. Навуменкі
Похожие статьи:
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Зімовы вечар
Янка Журба → Янка Журба - У зімовы вечар
Аляксей Дудараў → Аляксей Дудараў - Вечар
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Ціхі вечар
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Вечар на захадзе ў попеле тушыць...