Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Юльюш Славацкі - Мой тастамант

Жыў я тут з вамі, пакутаваў з вамі і плакаў
Сёння ад вас адыходжу навекі ў нябыт я.
Варты пашаны не быў для мяне абыякім,
Ваша нядоля тугою маёй апавіта.

Не пакідаю ніякага спадчынаёмца,
Ані для лютні маёй ні наймення.
Імя маё праляціць, як маланка, пад сонцам,
Будзе, як пошчак, ісці праз усе пакаленні.

Тыя, што зналі мяне, у паданнях адзначце,
Што маладосць сваю ўсю я аддаў для народа.
На баявым караблі быў заўсёды на мачце,
Гінуць пачаў карабель – з ім пайшоў і пад воду.

Хто будзе думаць аб лёсах айчыны каханай,
Калі ў ім знойдзецца кропля святога сумлення,
Скажа, што дух мой быў славаю продкаў убраны
I не бывала на ім жабраваных адзенняў.

Прыйдуць няхай дружбакі мае ўночы, пры зорах,
Возьмуць з грудзей маё сэрца і спаляць з альвасам.
Той, што дала гэта сэрца, хай вернецца порах:
Доўг свой адбуду і свету і матцы тым часам.

Хай дружбакі мае сядуць ля поўнае чары,
Сховы мае хай зап’юць хоць уласнай нядоляй.
Духам я стану – з’яўлюся да іх, як прымара,
Дасць Бог пакуту – не ўбачымся больш мы ніколі.

Я заклінаю: жывыя, надзею не трацьце!
Перад народам трымайце асветы паходню.
Трэба памерці – адзін па адным памірайце,
Але руйнуйце варожую сілу вы штодня.

Што да мяне – вам маленькую дружбу пакіну.
Тых, што маглі пакахаць маё гордае сэрца.
Згодзен пайсці ў неаплаканую дамавіну,
Доўг свой увесь я адбыў напярэдадні смерці.

Здолее хто цераз свет, абыякасці поўны,
Так перайсці, як вось я перайшоў, без авацый?
Быць рулявым на напоўненым духамі чоўне,
Так, як яны, непрыкметна з жыццём развітацца?

Усё ж застанецца мая вам фатальная сіла,
Што пры жыцці магла толькі... чало мне аздобіць.
Будзе нябачна гнясці вас яна да магілы,
Можа, калі хлебажорцаў анёламі зробіць.

1839

Пераклад Уладзіміра Дубоўкі



Крыніца: Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя: анталогія / укладальнікі: К. А. Цвірка, І. С. Шпакоўскі, К. У. Антановіч – Мінск: Беларуская навука, 2013. – 862 с.

Похожие статьи:

Юльюш СлавацкіЖыццёвы шлях і творчасць Юльюша Славацкага

Юльюш СлавацкіЮльюш Славацкі - Песня дзяўчыны-казачкі

Юльюш СлавацкіЮльюш Славацкі - Гімн