Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Юльюш Славацкі - Песня дзяўчыны-казачкі

I

У месячным бляску трывожна-дзівосным

Вандрую са смуткам сцяжынай.

Кветку шукаю я з тысячы розных,
Над ёю бярозка схілілася слёзна,

I слёзы мае – сіраціны.

Як з нецвярозае, людзі смяюцца,

Не знаюць, аб чым я смутную.

Я кветкі зрываю – і вянуць, і гнуцца.

А я зноў па кветкі вандрую.
 

II

Плыве сабе слёзанька ціха і скрытна,

Бо плачу па цяжкай я згубе,

Глянь, ружа у полі пад ззяннем блакіта,
Канвалія белая з ружаю звіта,

Мой мілы казача, мой любы!

Што? Песня з царквы ці званкі ля аселіц?

Сябры ці сваты ўжо чакаюць?

Ах!.. Кветкі павялі – не на вяселле,

Па кветкі вандрую да гаю.

Не ад рыцарскай шабельнай згінуў ён сталі

Узнеслі магілу высока,

А колькі жменяў пяску насыпалі,
Столькі ж праклёнаў з пяском пасылалі, –

Мой любы, спіць ён глыбока.

Праклёнаў не чуў ён, не чуў ён і плачу

У тую цяжкую хвіліну.

Пясок беспрытульніка крые, бядачы.

Вянок жа мой – на дамавіну!


28 снежня 1829

Пераклад Піліпа Пестрака



Крыніца: Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя: анталогія / укладальнікі: К. А. Цвірка, І. С. Шпакоўскі, К. У. Антановіч – Мінск: Беларуская навука, 2013. – 862 с.

 

Похожие статьи:

Юльюш СлавацкіЮльюш Славацкі - Мой тастамант

Юльюш СлавацкіЖыццёвы шлях і творчасць Юльюша Славацкага

Юльюш СлавацкіЮльюш Славацкі - Гімн