Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Яўген Крупенька - Шпак
Шпак вясёлы на шпакоўні,
У яго – настрой цудоўны.
Не праспаў ён ранне,
Не праспаў сняданне.
Накарміў сваіх дзяцей,
Славіць сонца чыстае,
Тых, хто спіць за ўсіх пазней,
Ён цяпер абсвіствае.