Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Янка Сіпакоў - Я выплываю з адзіноты...
Я выплываю з адзіноты,
Нібы з халоднай глыбіні,
I бачу сонца ў вышыні –
Я выплываю з адзіноты!
Святлеюць сонечныя дні,
I рукі просяць зноў работы:
Я выплываю з адзіноты,
Нібы з халоднай глыбіні...
Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.