Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Еўдакія Лось - Трыялет

Чакаю я твайго ліста –
Прыносяць ліст не твой, другога...
Няма запалу маладога:
Чакаю я твайго ліста!

Зірну на лістаносца строга,
Спытаю, а ці ўсе дастаў...
Чакаю я твайго ліста –
Прыносяць ліст не твой, другога.

1957

 

Похожие статьи:

Алесь СалавейАлесь Салавей - Трыялет (Ты мне за ўсё найдаражэй...)

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Юнацтва светлая часіна

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Трыялет

Данута Бічэль-ЗагнетаваДанута Бічэль-Загнетава - Не называй мяне жаданай...

ТТрыялет