Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Янка Сіпакоў - Ялта, Максім, кіпарысы
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы,
Барвінак на магільніку гарыстым
Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Паўднёва сонца плавіцца ўгары,
Зямля гарачая, нібыта прысак...
Ён навучыў, здаецца, гаварыць
Па-беларуску нават кіпарысы.