Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Золак - Чорны смутак

Чорны смутак цудоўную песню
Заглушыў і ў мяне адабраў,
I пад ногі сабе падабраў
Чорны смутак цудоўную песню.
Хоць у небе курлыкаў жураў,
Нясучы прывітанне прадвесню,
Чорны смутак цудоўную песню
Заглушыў і ў мяне адабраў.

10 кастрычніка 1941 г.

 

Похожие статьи:

Эдуард Акулін → Эдуард Акулін - Трыялет

Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Не называй мяне жаданай...

Т → Трыялет

Еўдакія Лось → Еўдакія Лось - Трыялет

Рыгор Барадулін → Рыгор Барадулін - Юнацтва светлая часіна