Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Янка Золак - Мой дух
Мой дух не страціў маладосці,
Хоць пачалі срабрыцца скроні;
Хоць да магілы старасць гоніць,
Мой дух не страціў маладосці.
Жыццё яшчэ у сэрцы звоніць,
Крынічаць думкі весялосці...
Мой дух не страціў маладосці,
Хоць пачалі срабрыцца скроні.