Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Брыль - Муштук і папка

   У 1938 Валодзю закатавалі як "разоблачённого сына польского помещика". Нейкі М., партыйны сакратар, жыд, калі Валодзя па справядлівасці выкрасліў яго са спісу на ўзнагароджанне, спадцішка насмуродзіў "куды трэба" на беспартыйнага "паляка", радня якога за мяжой, ды яшчэ і "памешчыкі". Ён трымаўся 4 месяцы. Зламалі. "В проведении шпионской деятельности сознался". Агавор самога сябе, выбіты катаваннямі, быў смяротны. А быў жа яшчэ і нагавор. На ветэрынара Клісенку, таварыша па працы ("антысавецкі анекдот"). Таксама выбіты катаваннямі; нагавор Клісенку не зашкодзіў - праз два месяцы ён быў выпушчаны з турмы... Праз 30 гадоў прыслалі даведку пра пасмяротную рэабілітацыю. На танна-жаўтлявым лістку было надрукавана, што ваенны трыбунал кіеўскай ваеннай акругі 8 студзеня 1957 года пераглядзеў справу па абвінавачанні і вырашыў, што "постановление Тройки при Киевском Облуправлении НКВД УССР от 28-го сентября 1938 года в отношении Бриля Владимира Антоновича отменено и дело о нем производством прекращено за отсутствием состава преступления". Ўзначальваў "тройку" сакратар абкома, за 20 гадоў вырас на кіраўніка адной з рэспублік.
   Пры эксгумацыі сталінскіх ахвяр, закапаных у Быкаўнянскім лесе, па знойдзеных там рэчах здолела ўстанавіць прозвішчы 14 бязвінна рэпрэсіраваных. Сярод іх - Валодзя. На месцы захавання знойдзены муштук з надпісам: "Брыль В.А.16.ІХ.1937 г.". Лімоннага колеру касцяны муштучок, які сярод астанкаў брацкай магілы праляжаў больш за палавіну стагоддзя.
   "Тое, што называецца крывавай сталіншчынай, не канчаецца, - ёсць яшчэ сілы, якім не патрэбна поўная ліквідацыя белых, чорных, чырвоных плямаў нашай жахлівай гісторыі, што не так лёгка сілы тыя пойдуць на ператварэнне ўсіх лубянак у музеі ці кнігасховішчы... Хутчэй паставяць помнікі ў раскрытых Курапатах ды Быкаўнях, чым пойдуць на раскрыццё іншых захаванняў, на рассакрэчанне цяжкаўяўнай безлічы спраў - у папках і без іх..."

 

Чытаць поўны варыянт аповесці Янкі Брыля "Муштук і папка"

 

Похожие статьи:

Янка БрыльРаман Янкі Брыля "Птушкі і гнёзды". Вобраз Алеся Руневіча

Янка БрыльЯнка Брыль - Сірочы хлеб

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Сцюдзёны вырай. Аповесць першая

Янка БрыльПтушкі i гнёзды. Гнёзды за дымам. Аповесць другая

Янка БрыльУвесь свет — адзін дом (па раману Янкі Брыля "Птушкі i гнёзды")