Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Эдуард Акулін - Трыялет (Не вернецца назад Учора...)
Не вернецца назад Учора.
Прыбой аціх. Ачахлі зоры...
І не глядзі мне ўслед з дакорам.
Была зіма – астыгла мора.
Не вернецца назад Учора.
Дзе ложак – яхта. Хвалі – шторы...
Не вернецца назад Учора.
Прыбой аціх. Ачахлі зоры.