Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Уладзімір Жылка - Як ўсё ў жыцці...
Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна
Мінула ў вечнасць назаўсёды.
Памножыла тугу й нягоды,
Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна...
Душы ж як бы чагосьці шкода,
А думка за адной адна:
Ў тваім жыцці яшчэ вясна
Мінула ў вечнасць назаўсёды.