Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Дубоўка - Голас партызана

Зарос курган густой травой.
Над ім няспынны шум дубоў.
Знайшлі тут вечны супакой
і я, і шэсць маіх сяброў.

Кароткі мелі мы загад:
– Стаяць, каб вораг не прайшоў!
Не адступілі мы назад –
ні я, ні шэсць маіх сяброў.

Як бліскавіцы з навальніц,
гарэлі тут агні агнёў.
А мы знішчалі чужаніц –
і я, і шэсць маіх сяброў.

Наш партызанскі ўвесь атрад
дакончыць ворага прыйшоў.
Не сталі толькі з імі ў рад
ні я, ні шэсць маіх сяброў.

Хоць мы ляжалі далавах,
хоць не маглі мы стаць ізноў, –
сціскалі зброю мы ў руках –
і я, і шэсць маіх сяброў.

Са зброяй гэтай баявой
нас пахавалі ля дубоў.
Знайшлі тут вечны супакой
і я, і шэсць маіх сяброў.

Калі айчына клікне вас,
не дайце ворагу шляхоў,
як не давалі мы ў той час –
і я, і шэсць маіх сяброў...

 

Похожие статьи:

БиографииУладзімір Дубоўка

Мікола ГільМікола Гіль - Партызанскі фотаздымак

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Як сінячок да сонца лётаў

Пераказы, дыктантыМомант ляснога жыцця

Пераказы, дыктантыПартызан Міша Сільніцкі