Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Партызан Міша Сільніцкі

   Кулямёт сабе Міша Сільніцкі здабыў у баі. Бой быў гарачы і ўпарты. Фашыстаў было больш, чым партызан, і яны ўсё лезлі і лезлі ўперад. Асабліва дакучаў партызанам фашысцкі кулямёт.
   Міша ляжаў за пнём і трапнымі кулямі касіў фашыстаў. Але вось нямецкі кулямётчык заўважыў Мішу і застрачыў па ім з кулямёта. Злосць узяла Мішу. Ён вырашыў расквітацца з фашыстам.
   Міша скінуў куртку і шапку, паклаў іх каля пня на віду ў фашысцкага кулямётчыка. А сам паўзком пачаў падбірацца да ворага.
   Непрыкметна Міша падпоўз. Фашыст у гэты час усё страляў па яго шапцы і куртцы. Міша расправіўся з ворагам, захапіў кулямёт, патроны і вярнуўся да сваіх.
   З гэтым кулямётам Міша не расставаўся да канца сваіх дзён. Нямала паганых фашыстаў палягло ад яго трапных стрэлаў.

Паводле К. Крапівы

 

Похожие статьи:

Мікола ГільМікола Гіль - Партызанскі фотаздымак

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Голас партызана

Пераказы, дыктантыМомант ляснога жыцця